Беларусь – краіна міру і згоды

0
259

Беларусь – краіна міру і згодыСтаршыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер на тыдні сустрэўся з жыхарамі аграгарадкоў Конкавічы і Камаровічы.

“Беларусь – краіна міру і згоды” – тэма, якая была вынесена для абмеркавання старшынёй райсавета з вяскоўцамі.
У пачатку дыялогу прадстаўнік улады зрабіў акцэнт, што мір – аснова жыцця, развіцця і працвітання, падрабязна спыніўся на тым, з чаго ж ён складаецца, чым вызначаецца, на якія складнікі гэтага найважнейшага паняцця трэба звяртаць увагу.
Удзельнікі згадалі нялёгкую гісторыю беларускай зямлі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі плячом да пляча з нашымі бацькамі і дзядамі змагаліся прадстаўнікі амаль 70-і нацыянальнасцей, усімі сіламі набліжаючы Вялікую Перамогу. Як сотні гадоў таму, так і сёння наша зямля адкрыта для тых, хто прыходзіць з чыстымі намерамі. Аратар адзначыў, што мір і згода не ўзнікаюць самі па сабе, гэта не падарунак лёсу. Гэта вынік агульных намаганняў грамадства, дзяржавы, кожнага з нас. Прайшоўшы выпрабаванні 2020 года, вытрымліваючы націск беспрэцэдэнтных санкцый, наша краіна працягвае стваральнае развіццё, цвёрда расстаўляючы прыярытэт: мір і народнае адзінства, захаванне гістарычнай памяці і традыцыйных каштоўнасцей.
Беларусь – краіна адкрытая. Менавіта нашы адкрытасць і ветлівасць прывабліваюць сотні тысяч гасцей з самых розных куткоў зямнога шара.
– Мы часта чуем: “Беларусь – краіна міру і згоды”. А ці задумваліся мы пра тое, чаму так называюць нашу краіну. Я б назваў некалькі складнікаў. Беларусы ніколі не імкнуліся даказваць перавагу перад іншымі і падтрымліваюць толькі дружалюбныя адносіны з многімі дзяржавамі свету. Наша краіна ніколі не была ініцыятарам канфліктаў, наадварот, яна не раз станавілася пляцоўкай палітыкі мірнага ўрэгулявання міжнародных канфліктаў, – адзначыў Віталій Уладзіміравіч. – Менавіта Беларусь з’яўляецца аўтарам ініцыятыў, накіраваных на паглыбленне глабальнай і рэгіянальнай бяспекі. Нашы дзверы заўсёды адчыненыя для добрых людзей. Мяркую, усім вядома, што ў Беларусі ў аднабаковым парадку адменены візавы рэжым для грамадзян 38-і краін Еўропы. Як бачым, паняцці “мір” і “згода” з’яўляюцца найважнейшай каштоўнасцю для нашай краіны.
Не абмінулі ўдзельнікі і тэму электаральнай кампаніі. Віталій Уладзіміравіч абмеркаваў з прысутнымі важнасць выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
– Выбары Кіраўніка дзяржавы – гэта падзея, якая патрабуе ад кожнага з нас палітычнай адказнасці. Вырашаецца пытанне нашай будучыні, ад іх выніку залежыць заўтрашні дзень – наш і нашых дзяцей. І, вядома ж, ад яго залежыць развіццё ўсёй краіны і нашай Петрыкаўшчыны. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен зрабіць свой свядомы выбар.

Беларусь – краіна міру і згоды Беларусь – краіна міру і згоды Беларусь – краіна міру і згоды

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о