Ацаніць сітуацыю на месцах

0
126

На гэтым тыдні старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер правёў сустрэчы з жыхарамі населеных пунктаў Брынёў, Бяланавічы.

Ацаніць сітуацыю на месцах

У час сустрэчы з вяскоўцамі прадстаўнік улады надаў увагу стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны. Аргументам на карысць сказанаму з’яўляецца тое, што беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост і стабільнасць. Акрамя таго, дзяржава стварае ўсе ўмовы для павышэння дабрабыту людзей і краіны.

Ацаніць сітуацыю на месцах Не засталося без увагі і пытанне сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год. Размова ішла і пра культурнае жыццё Петрыкаўшчыны, правядзенне грамадска-значымых мерапрыемстваў. Так, у мінулым годзе на годным арганізацыйным узроўні прайшлі мерапрыемствы да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і Петрыкаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 100-годдзя ўтварэння Петрыкаўскага раёна, 180-годдзя з дня нараджэння нацыянальнага героя, легендарнага партызана Дзеда Талаша, Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. Зараз Петрыкаўшчына рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ацаніць сітуацыю на месцах – Кожны з нас успамінае загінуўшых у гады вайны і ўшаноўвае пераможцаў. Цяжка ўявіць, як нашы дзяды і прадзеды, са зброяй у руках, дзень за днём змагаліся на полі бою, вызваляючы нашу краіну ад нацызму, – адзначыў старшыня райсавета.
Прадстаўніком улады было агучана: у раёне пражывае 1 ветэран удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 100 малалетніх вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Усе гэтыя людзі ў полі зроку мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, землякоў.
Таксама размова ішла пра тое, што 2025-2030 гады аб’яўлены ў Беларусі пяцігодкай якасці. Як адзначыў Віталій Уладзіміравіч, яе мэтамі павінна стаць далейшае павышэнне якасці жыцця людзей. Гаварылі і пра добраўпарадкаванне малой радзімы.
– 2025 год – Год добраўпа-радкавання. Важна, каб і жыхары населеных пунктаў неслі адказнасць за парадак на месцах. Абавязак кожнага з нас – быць актыўным у рашэнні дадзеных пытанняў, – адзначыў старшыня райсавета.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о