Атрымаць фінансавую падтрымку для адкрыцця сваёй справы

0
145

Беспрацоўныя грамадзяне Петрыкаўскага раёна маюць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку ў выглядзе субсідыі за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.
Памер субсідыі залежыць ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з беспрацоўнымі дагавора аб прадастаўленні субсідыі. На сённяшні дзень сума субсідыі для жыхароў гарадской мясцовасці складае 4 815,80 беларускіх рублёў, для жыхароў сельскіх населеных пунктаў – 6 567,00 рублёў. Пераважнае права на атрыманне субсідыі маюць грамадзяне, якія ў сувязі са становішчам на рынку працы не маюць магчымасці атрымаць неабходную працу і арганізуюць найбольш значныя для нашага раёна віды прадпрымальніцкай дзейнасці.
Субсідыя можа быць выкарыстана на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне будаўніцтва, бытавых паслуг, рознічнага гандлю, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў, дзейнасці таксі, лесанарыхтовак і іншых відаў эканамічнай дзейнасці. Дадзеныя беспрацоўнаму грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца ім на набыццё абсталявання, інструментаў, машын і механізмаў, сыравіны, матэрыялаў, аплату паслуг, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці. Для вырашэння пытання аб прадастаўленні субсідыі беспрацоўны падае ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы сваёй рэгістрацыі: заяву аб прадастаўленні субсідыі; тэхніка-эканамічнае, у тым ліку фінансавае абгрунтаванне (бізнес-план) эфектыўнасці арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.
Для атрымання дадатковай інфармацыі і кансультацыі па пытанні фінансавай падтрымкі беспрацоўных неабходна звярнуцца па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гогаля, дом 1, кабінет 16, або па нумары тэлефона 5-57-72.

Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о