Апора для народа і ўлады

0
292

У аграгарадку Пціч прайшоў адзіны дзень інфармавання. Перад жыхарамі населенага пункта выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, які расказаў прысутным пра ролю Усебеларускага народнага сходу як гаранта палітычнай стабільнасці і суверэнітэту Беларусі.

Апора для народа і ўладыУвага была засяроджана на гісторыі і лёсавызначальных рашэннях УНС, зменах у заканадаўстве, што тычацца вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя і выбараў дэлегатаў Усебеларускага Народнага Сходу.
– Прадстаўляць інтарэсы народа павінны выключна кемлівыя ў межах сваіх кампетэнцый людзі, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, што маюць істотны вопыт. Гэта перспектыўныя асобы, не толькі маючыя аўтарытэт у калектыве, але і заслужыўшыя павагу і давер землякоў – падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Акрамя гэтага, Віталій Уладзіміравіч адзначыў важнасць станоўчага прыкладу актыўнай грамадзянскай пазіцыі і адказнага стаўлення да сваіх свабод і абавязкаў. “Як змястоўна зазначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: “Народны Сход – апора для народа і ўлады”. Менавіта гэтыя орган вызначае наш далейшы стратэгічны курс, напрамкі нашай агульнай справы дзеля развіцця краіны, нацыянальнай бяспекі, прымнажэння дабрабыту”.
Таксама перад прысутнымі выступіў начальнік Петрыкаўскага раёна электрычных сетак Павел Самбук, які расказаў вяскоўцам пра мадэрнізацыю сетак электразабеспячэння населенага пункта, што запланавана на 2024-2026 гады.
У другой частцы мерапрыемства з жыхарамі аграгарадка Пціч сустрэлася дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Людміла Гошка.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о