Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр наведаў сёння паромныя пераправы праз раку Прыпяць у накірунку вёсак Вялаўск і Снядзін.
На месцы з удзелам дырэктара ДРБУ-112 Канстанціна Варэнікава вывучалася пытанне гатоўнасці паромных перапраў да навігацыйнага сезону 2025 года. Як паказаў агляд аб’ектаў, усе запланаваныя работы па тэхнічным абслугоўванні і планавым рамонце прыпарамка на пераправе ў накірунку аўтадарогі Петрыкаў-Мазыр выкананы ва ўстаноўлены тэрмін і ў поўным аб’ёме.
Што да пачатку навігацыйнага сезону, то ён залежыць ад умоў надвор’я. Таўшчыня лёду, канешне, з кожным днём памяншаецца, аднак для бяспечнай навігацыі рака павінна быць цалкам вызвалена з лядовага палону.
Сачыце за нашымі навінамі і вы першымі даведаецеся пра аднаўленне работы паромных перапраў праз раку Прыпяць.
Оставить комментарий