На шляху да УНС жыхары Петрыкаўшчыны працягваюць абмярковаць ключавыя прыярытэты праекта Праграмы развіцця на будучую пяцігодку. Аляксандр БАРЭЛКА, метадыст Петрыкаўскага РВМК:
У праекце Праграмы развіцця асаблівае месца займае адукацыя і выхаванне асобы. Для мяне, як метадыста, важна падкрэсліць: школа і сістэма адукацыі ў цэлым павінны быць не толькі крыніцай ведаў, але і прасторай фарміравання каштоўнасцяў, якія вызначаюць будучыню краіны.
Сённяшні свет патрабуе ад маладога пакалення мабільнасці, умення вучыцца на працягу ўсяго жыцця, гатоўнасці да ўспрымання новага Але разам з гэтым мы абавязаны выхоўваць сумленнасць, адказнасць, павагу да традыцый і любоў да Радзімы. Толькі спалучэнне якаснай адукацыі і мэтанакіраванага выхавання дазволіць нам падрыхтаваць гарманічную, патрыятычную і канкурэнтаздольную асобу.
Я ўпэўнены, што дзяржава працягне ствараць умовы для рэалізацыі гэтых прыярытэтаў, а педагагічная супольнасць будзе актыўна ўключацца ў іх практычнае ўвасабленне.






Оставить комментарий