Адна з функцый аддзела прымусовага выканання як тэрытарыяльнага органа – ажыццяўленне выканання выканаўчых дакументаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Часам у спаганяльнікаў і адказчыкаў па справе ўзнікаюць пытанні, звязаныя з алгарытмам выканання выканаўчых дакументаў. За тлумачэннем заканадаўчых нюансаў мы звярнуліся да начальніка аддзела прымусовага выканання Уладзіміра АСКЕРКІ.
– Уладзімір Канстанцінавіч, у які тэрмін, пасля ўзбуджэння выканаўчага вядзення, судовы выканаўца ажыццяўляе выхад па месцы жыхарства даўжніка?
– На працягу месяца з дня ўзбуджэння выканаўчага вядзення судовы выканаўца ажыццяўляе выхад ці выезд па месцы жыхарства ці месцы знаходжання даўжніка, або месцы знаходжання яго маёмасці ці месцы ажыццяўлення даўжніком гаспадарчай дзейнасці ў мэтах звароту спагнання на маёмасць даўжніка. Аднак тут ёсць адзін нюанс: калі раней такі выхад ці выезд не ажыццяўляліся ў рамках іншых выканаўчых вядзенняў, якія знаходзяцца на выкананні, у дачыненні да таго ж даўжніка за апошнія шэсць месяцаў.
За выключэннем выпадку, калі запазычанасць па выканаўчым вядзенні спаганяецца за кошт грашовых сродкаў.
– Нагадайце, калі ласка, калі да даўжніка могуць быць прыняты меры па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента?
– Меры па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента могуць быць прыняты на любой стадыі выканаўчага вядзення ў выпадку, калі іх непрыняцце можа ўскладніць або зрабіць немагчымым выкананне выканаўчага дакумента.
– Калі даўжнік не з’яўляецца па атрыманне карэспандэнцыі або адмаўляецца ад яе атрымання, ці лічыцца ён апавешчаным належным чынам?
– Бок i iншы ўдзельнік выканаўчага вядзення лiчацца апавяшчанымi належным чынам, калi адрасат адмовіўся ад атрымання карэспандэнцыі і такая адмова дакументальна зафіксаваная. Таксама калі адрасат не з’явіўся па атрыманне карэспандэнцыі. Прычыны гэтаму могуць быць розныя: так, напрыклад, адрасат не пражывае ці не заходзіцца па апошнім вядомым месцы жыхарства ці месцы знаходжання грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, месцы знаходжання юрыдычнай асобы, арганізацыі, якая не з’яўляецца юрыдычнай асобай, аб чым ёсць паведамленне ці адзнака аператара паштовай сувязі.
– Пры страце выканаўчага дакумента аб спагнанні аліментаў ці можа спаганяльнік прад’явіць судоваму выканаўцу для выканання копію гэтага выканаўчага дакумента?
– Не, не можа, згодна з пунктам 32 Інструкцыі па выканаўчым вядзенні. Так, у выпадку страты выканаўчага дакумента выкананню падлягае дублікат гэтага выканаўчага дакумента.
У выпадку страты выканаўчага дакумента, выдадзенага судом, па прадстаўленні судовага выканаўцы або па заяве боку выканаўчага вядзення суд можа выдаць дублікат выканаўчага дакумента ў парадку, устаноўленым працэсуальным заканадаўствам.
– Дзякуй, Уладзімір Канстанцінавіч, за змястоўную гутарку.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о