На базе першай гарадской школы прайшла XXVII справаздачна-выбарная канферэнцыя Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. Мерапрыемства наведала старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смоляк, старшыня Прэзідыума Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Сяргей Талецкі.
Перад прысутнымі з інфармацыяй аб праведзенай рабоце за пяць гадоў выступила старшыня раённай арганізацыі Людміла Фёдараўна Петухова. На сённяшні дзень на ўліку ў Петрыкаўскім райвыканкаме стаіць 68 пярвічных арганізацый, Чырвонага Крыжа – колькасць членаў складае 5200 чалавек. Валанцёрамі арганізацыі ідзе актыўны збор ад насельніцтва адзення, абутку, цацак, прадметаў неабходнасці праз кантэйнер Чырвонага Крыжа, члены першасных арганізацый прымаюць актыўны ўдзел у розных дабрачынных мерапрыемствах і акцыях (больш падрабязна – на старонках газеты, сацыяльных сетках “ПН”).
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смоляк, намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Наталля Ходзька ад свайго імя, ад кіраўніцтва раёна, прысутных у зале падзякавалі Людміле Фёдараўне за шматгадовую і дзейсную працу на займаемай пасадзе.
Новым старшынёй Прэзідыума Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа абраны Віталій Сяргеевіч Рубіс.
Новым старшынёй Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа абрана Алена Іванаўна Трухановіч.
Оставить комментарий