Да абласной патрыятычнай акцыі «Рака Памяці» далучыліся актывісты раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», якія прынялі ўдзел у жалобным мітынгу ў вёсцы Людзвіноў

— Добрая акцыя, патрэбная. І вельмі правільна, што сёння побач з намі — дзеці. Яны павінны ведаць, павінны берагчы памяць пра тыя зверствы. З засакрэчаных архіваў здымаюцца грыфы і ўсплываюць новыя факты карных аперацый па знішчэнні мірнага насельніцтва.

Перагойваючы старонкі кнігі “Памяць. Петрыкаўскі раён”, з кожным разам адкрываеш нешта новае. Чарговае імя ў спісах загінуўшых мірных жыхароў… І іх галасы з мінулага нагадваюць нам пра тое, які крохкі мір, якое каштоўнае чалавечае жыццё і як лёгка ўсё гэта страціць.

І пакуль гучыць звон Хатыні нам ніколі не забыць страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, жорсткасць, нялюдскасць і бясчынствы ворагаў, якія яны чынілі на нашай роднай зямлі, — адзначыла старшыня райарганізацыі Галіна Казак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о