Актыўныя канікулы з БСЖ

0
110

Старшыня райарганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Галіна Казак, актывіст арганізацыі, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека працягваюць наведваць лагеры дзённага знаходжання, што дзейнічаюць на базе ўстаноў адукацыі раёна з ліпені, з прыемнай місіяй: кіраўніцтву і рабятам быў перададзены спартыўны інвентар для арганізацыі актыўнага баўлення часу.

Як пазначыла лідар грамадскага руху, актыўныя гульні з элементамі спорту — лепшы варыянт арганізацыі летніх канікул, таму жаночая грамадскасць раёна выступіла з ініцыятывай умацаваць у гэтым накірунку матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў адукацыі і такім чынам разнастаіць варыянты баўлення вольнага часу ў аздараўленчы лагеры.

Вольга Уладзіміраўна ў сваю чаргу нагадала рабятам пра тое, што лепшыя канікулы — гэта бяспечныя канікулы. Разам з дзецьмі прыгадалі асноўныя правілы бяспекі і дамовіліся іх выконваць.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о