Пытанне выкарыстання электраэнергіі для абагрэву жылога дома не раз гучала на “прамой лініі” “Петрыкаўскіх навін”. Што неабходна для таго, каб падключыць электраацяпленне і на якія тарыфы можа разлічваць спажывец пры выкарыстанні электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння – з гэтымі пытаннямі мы звярнуліся ў Петрыкаўскі вытворчы ўчастак філіяла “Энергазбыт”РУП “Гомельэнерга”.
Па інфармацыі выконваючай абавязкі начальніка ўчастка Наталлі Хамец, для выкарыстання электрычнай энергіі ў мэтах ацяплення неабходна атрымаць у райвыканкаме тэхнічныя ўмовы з указаннем неабходнай электрычнай магутнасці, распрацаваць праект, правесці мантажныя работы і электрафізічныя вымярэнні, атрымаць допуск электраўстаноўкі да эксплуатацыі ў органах дзяржаўнага энергетычнага нагляду, а ў райвыканкаме атрымаць рашэнне аб зацверджанні акта прыёмкі ў эксплуатацыю. Пасля гэтага звярнуцца ў філіял “Энергазбыт” для арганізацыі работ па падключэнні электраўстаноўкі да электрычных сетак, а таксама афармлення дагаворных адносін.
Што да тарыфаў, то, па інфармацыі спецыяліста, дзеючай рэдакцыяй пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1166 (у рэдакцыі ад 14 лютага 2024 года № 99) вызначаны наступныя тарыфы: для жылых дамоў (кватэр), якія выкарыстоўваюць у вызначаным парадку электрычную энергію для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння, абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, але не абсталяваныя сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры адсутнасці асобнага (дадатковага) прыбору індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння аднаставачны тарыф складае 10,81 капейкі за 1 кілават-гадзіну, пры гэтым маецца магчымасць ажыццяўляць разлікі і па дыферэнцыраваных тарыфах.
Для жылых дамоў (кватэр), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку сістэмамі централізаванага цепла- і газазабеспячэння пры наяўнасці асобнага (дадатковага) прыбору індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння аднаставачны тарыф складае 4,49 капейкі за 1 кілават-гадзіну.
Запісала Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий