25 студзеня ў сталіцы прайшоў “Марафон Адзінства”. Сярод гледачоў на трыбунах – дэлегацыя з Петрыкаўшчыны.

Канцэрт стаў сапраўды яркім завяршэннем маштабнай акцыі, якая згуртавала грамадзян усёй краіны. Маляўнічыя канцэртныя нумары артыстаў беларускай эстрады: Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, гурт “Aura”, салісты Вялікага тэатра Беларусі сямейная пара Марта Данусевіч і Тарас Прысяжнюк, ансамбль “Песняры”, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Анатоль Ярмоленко, Пётр Ялхімаў, Вікторыя Алешка “Дружба народаў – сiла народаў”, таму запрашэнне прыехаць у Мінск атрымалі ў тым ліку і даўнія сябры нашай краіны, вядомыя музыканты і выканаўцы народны артыст Расіі – Юрый Антонаў, артістка Расіі – Таісія Повалій. Уразілі да глыбіні душы: праз песню і танец артысты перадалі спрадвечныя беларускія каштоўнасці, традыцыі і культуру. Землякоў здзівіла ўнікальнае выступленне: песню “Малітва” на верш Янкі Купалы, разам з Мікалаем Лукашэнкам выканалі ўладальнік медаля Францыска Скарыны Пётр Ялфімаў, выхаванец дзіцячага дома, 14-гадовы ўдзельнік праекта “Ты супер” Іван Мальцаў і лаўрэат міжнародных конкурсаў, скрыпач Станіслаў Паўлаў.
Завяршыла мерапрыемства выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім, хто прымаў удзел у гэтым грандыёзным праекце.
– Калі ў мяне пытаюцца, што робіць Беларусь такой асаблівай, прывабнай, гасціннай, светлай, напоўненай аптымізмам, я адказваю: людзі. Гэта вы асаблівыя, таму і краіна ў нас асаблівая. “Марафон адзінства” паказаў: Беларусь – адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Вы падарылі людзям вялікую радасць. Даказалі, што мастацтва і асвета, памножаныя на жывыя чалавечыя адносіны, могуць ствараць цуды”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

З карэспандэнтам газеты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў “Марафоне Адзінства” нашы землякі:

Акцыя, якой па маштабах і яркасці  няма роўных за ўсю  суверэнную гісторыю Беларусі!Віталь Пілер, старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў:

– Гэта не першы мой “Марафон Адзінства”. Я прысутнічаў на старце праекта ў верасні мінулага года. Аднак я цалкам падтрымліваю словы Прэзідэнта: такога ў Беларусі за гады незалежнасці яшчэ не бачыў.
Мы ўсім паказалі, што можам тварыць на сусветным узроўні.
Мы жывем у такі час, калі адбываецца карэнная перабудова сусветнага балансу. Адбываюцца такія падзеі, якія ў корані мяняюць размяшчэнне сіл на планеце. Нам пашчасціла жыць у гэты час, бо мы можам праявіць сябе.
“Марафон адзінства” стаў сапраўдным гімнам – гімнам суверэннай краіны і яе гісторыі.
Прыемныя ўспаміны і ўражанні застануцца ў памяці на ўсё жыццё.

Акцыя, якой па маштабах і яркасці  няма роўных за ўсю  суверэнную гісторыю Беларусі!Святлана Яжкова, намеснік дырэктара ДУК “Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк”:
– Мае ўражанні ад марафону адзінства застануцца са мной надоўга. Я была натхнёная атмасферай свята, талентам артыстаў і любоўю людзей да сваёй краіны і Прэзідэнта. Гэта быў незабыўны вопыт, які ўмацаваў маю веру ў будучыню Беларусі і маё імкненне быць часткай гэтай будучыні. Марафон Адзінства паказаў, што адзінства – гэта наша сіла. Калі мы разам, мы можам пераадолець любыя цяжкасці і дасягнуць любых мэтаў. Марафон зарадзіў добрым настроем і, верагодна, працягне сваё шэсце па краіне.

Марыя Тамко,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о