Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, старшыня Петрыкаўскага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Мікалай Семяніцкі, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Усціновіч-Насека у рамках акцыі «Партыя – дзецям» наведалі дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.
Уздельнікі акцыі павіншавалі з надыходзячым святам дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў перадсвяточны дзень на лячэнні.
З цёплымі словамі да дзяцей звярнуўся Віталь Пілер: «Жадаю вам моцнага здароўя і хуткага выздараўлення. Упэўнены, усё ў вас будзе добра! А гэтыя падарункі для вас — ад усёй душы!”.
Оставить комментарий