Актывісткі Петрыкаўскай райарганізацыі БСЖ актыўна падтрымалі акцыю «Маміны пірагі», якая праходзіць у нашай краіне ўжо 4-ы раз.
У святочны дзень жанчыны наведалі супрацоўнікаў райаддзела унутраных спраў і падарылі ім добрыя словы, клопат і, вядома ж, хатнюю выпечку.
Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, звяртаючыся да супрацоўнікаў РАУС, каму выпала святочны дзень сустракаць на баявым пасту, адзначыла:
— Менавіта сёння, 23 лютага, мы завіталі да вас з віншаваннямі. Дзень выбраны не выпадкова.
Усе мы не толькі жанчыны, але і жонкі, маці, і разумеем, што нашым мужчынам, хто знаходзіцца на дзяжурстве, у гэты святочны дзень як ніколі неабходна ўвага, клопат і падтрымка.
Таму “Беларускі саюз жанчын” і арганізаваў такую смачную, цёплую і душэўную акцыю. А наш пачастунак у гэты святочны дзень няхай сімвалізуе хатняе цяпло і клопат.
Дзякуй за мір і спакой у краіне, у кожным доме і сям’і.
Оставить комментарий