На працягу двух дзён на тэрыторыі Капцэвіцкага і Конкавіцкага сельскіх Саветаў праводзілася комплексная пажарна-прафілактычная работа.
Асаблівую ўвагу суб’екты прафілактыкі ўдзялялі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, шматдзетным сем’ям, землякам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Пры абследаванні домаўладанняў надавалася ўвага стану пячнога ацяплення, электрычнай праводкі і газавага абсталявання, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, санітарнаму стану ў доме і на тэрыторыі. Не засталася без увагі тэма неасцярожнага абыходжання з агнём. У адным з домаўладанняў выратавальнікі ўстанавілі аўтаномны апавяшчальнік.
– Менавіта гэты прыбор неаднаразова ратаваў чалавечыя жыцці. Нават знаходзячыся ў стане глыбокага сну, чалавек пачуе гучны сігнал апавяшчальніка. Неабходна толькі своечасова мяняць элемент сілкавання і ачышчаць прыбор ад пылу, – тлумачыў інспектар сектара прапаганды Сяргей Шамра.
Акрамя гэтага, супрацоўнікі Петрыкаўскага РАУС правялі сельскія сходы, сустрэчы з працоўнымі калектывамі сельскіх Саветаў. У час сустрэч выратавальнікі давялі прысутным аператыўную абстаноўку па пажарах і гібелі людзей ад іх на тэрыторыі раёна і вобласці. Разам з сяльчанамі разабралі прычыны пажараў. Асаблівая ўвага была нададзена і тэме дзіцячай гібелі на пажарах.
Паважаныя жыхары Петры-каўшчыны! Калі вы сталі, відавочцам або ахвярай надзвычайнай сітуацыі, неадкладна паведаміце пра здарэнне па нумары тэлефона 101 або112.
Святлана СОБАЛЕВА, па інфармацыі Петрыкаўскага РАНС.
Оставить комментарий