Афганістан — наша памяць і боль

0
325

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і з нагоды 36-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў гарадскім парку прайшоў мітынг. Мерапрыемства сабрала былых воінаў афганцаў і іх родных, прадстаўнікоў мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, жыхароў горада.
Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, які падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за іх мужнасць і стойкасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю, сілу духу, прыхільнасць дабру і справядлівасці.
– Сёння спаўняецца 36 гадоў, як апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Афганістана. Аднак памяць аб вайне па-ранейшаму адклікаецца болем у сэрцах матуль, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія не вярнуліся дадому. 771 беларус загінуў у той вайне, 4 – нашы землякі.
Пра важнасць захавання памяці пра подзвіг салдат гаварыў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, падпалкоўнік у запасе Мікалай Жукоўскі:
– Салдаты нашага раёна з гонарам выканалі інтэрнацыянальны абавязак перад Радзімай, праявілі мужнасць і гераізм. Кожны з нас павінен выхоўваць у маладога пакалення такія пачуцці як братэрства, патрыятызм, адданасць Радзіме.
Член раённага маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім Савеце дэпутатаў Сяргей Шамра ад імя маладога пакалення выказаў словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам.
Акцыяй «Свечка памяці», ускладаннем кветак і хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць удзельнікаў афганскіх падзей.

Афганістан - наша памяць і боль Афганістан - наша памяць і боль Афганістан - наша памяць і боль Афганістан - наша памяць і боль Афганістан - наша памяць і боль

Афганістан - наша памяць і боль Афганістан - наша памяць і боль Афганістан - наша памяць і боль Афганістан - наша памяць і боль Афганістан - наша памяць і боль

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о