Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэмалогіі расказаў, як не стаць ахвярай такога захворвання, як адзёр.

Адзёр і яго прафілактыка

Адзёр – высокаінфекцыйнае віруснае захворванне, якое характарызуецца вострым пачаткам і магчымымі ўскладненнямі. Заражэнне адбываецца паветрана-кропельным шляхам.

Небяспеку прадстаўляюць не толькі людзі, якія захварэлі, але і носьбіты віруса. Прафілактыка ўключае ў сябе вакцынацыю, якая з’яўляецца найбольш эфектыўным спосабам абароны.

Вакцына уводзіцца ў дзіцячым узросце ў рамках комплекснай прывівачнай праграмы. Вакцынацыя не толькі ахоўвае пацыента ад захворвання, але і садзейнічае фарміраванню папуляцыйнага імунітэту.

Трэба прытрымлівацца мер гігіенічнай бяспекі: мыць рукі, пазбягаць кантакту з людзьмі, якія хварэюць, выкарыстоўваць маскі ў грамадскім транспарце.
Інфармаванне насельніцтва пра прыкметы і рызыкі адзёру таксама адыгрываюць важную ролю ў прафілактыцы захворвання.

Сяргей ТАЛЕЦКІ,
галоўны ўрач РайЦГіЭ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о