Паважаныя, ну думайце з кім п’яце – хочацца сказаць чарговай асобе, якая звярнулася ў РАУС. Банальная сітуацыя: прыехаў з працы з Расіі на радзіму і панеслася. Сумнеўныя кампаніі, а раніцай у некага нечага не хапае.
У нашай сітуацыі ў навагоднюю ноч пілі да раніцы, смартфон пацярпелага ляжаў на бачным месцы, чым і скарыстаўся злачынец. Раніцай пацярпелы прачынаецца, а яму гавораць, што ён свой тэлефон ноччу згубіў. Падчас выезду следча-аператыўная група высветліла, што пацярпелы “выпіваў” у неаднаразова судзімага за аналагічныя злачынствы. Тэлефон канфіскаваны па месцы жыхарства апошняга. Узбуджана крымінальная справа.
Хочацца дадаць, паважаныя грамадзяне, беражыце сябе і сваю маёмасць.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о