Сёння на Петрыкаўшчыне, як і ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, прайшоў адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні райвыканкама сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Грабаў.

Галоўнай тэмай дыялогу стала маладзёжная палітыка дзяржавы на сучасным этапе.

З інфармацыяй выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах молодзі Святлана Блінец.
Моладзь, як адзначыла галоўны ідэолаг раёна, гэта кожны пяты грамадзянін Беларусі, магутны стратэгічны рэсурс краіны. Развіццё патэнцыялу юнага пакалення – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі сёння. Ініцыятыўныя і энергічныя маладыя беларусы могуць сябе рэалізаваць на вытворчасці і ў палітыцы, у бізнесе і ў навуцы, у адукацыі і дзяржкіраванні. Менавіта ад новага пакалення зусім хутка будзе залежаць дынаміка развіцця грамадства.

Размова ішла аб створаных дзяржавай умовах для ўсебаковага развіцця маладога пакалення. Што да Петрыкаўшчыны, то для стварэння ўмоў актыўнага і эфектыўнага ўключэння моладзі ў сацыяльна-эканамічнае жыццё раёна сёння робіцца ўсё неабходнае.
Святлана Блінец вылучыла тры напрамкі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі: забеспячэнне якаснай і даступнай і адукацыі, садзейнічанне ў рэалізацыі права на працу і падтрымку маладых сем’яў, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.

Падводзячы вынік сказанаму, старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў падкрэсліў, што моладдзю трэба займацца, і тады мы будзем спакойныя за нашу будучыню, будучыню нашай краіны.

Таксама ў ходзе сустрэчы былі разгледжаны многія іншыя актуальныя пытанні.
Так, жыхароў аграгарадка непакоіць стан дарожнага пакрыцця на цэнтральнай вуліцы. Кіраўнік раёна запэўніў, што ў наступным годзе праблема будзе закрыта. Бацькоў школьнікаў хвалявала пытанне арганізацыі падвозу дзяцей ва ўстановы адукацыі. Дзякавалі землякі за якаснае медыцынскае абслугоўванне, за ўвагу да іх жыццёвых клопатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о