Адпачынак без шкоды прыродзе

0
886

Петрыкаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў летні перыяд сумесна з грамадскімі эколагамі, работнікамі РАУС і лясгасу праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы па выкананні прыродаахоўнага заканадаўства.

Звяртаем увагу аматараў адпачынку на прыродзе, што ў гэты перыяд будзе ўзмоцнена работа па прадухіленні парушэнняў грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства ў час наведвання месцаў і зон адпачынку каля вадаёмаў, ляснога фонду, ААПТ, аматарскага рыбалоўства.
Асноўныя палажэнні, якія неабходна ведаць і выконваць, адпачываючы на прыродзе:
– адпачывайце ў спецыяльна абсталяваных зонах і месцах;
– пры адпачынку на тэрыторыях, якія асабліва ахоўваюцца, выконвайце іх рэжым аховы і выкарыстання (у выпадку парушэння – штраф складае да 500 базавых велічынь);
– паркуйце машыну ў пазначаных для гэтага месцах ці не бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі; мыццё машын у межах водаахоўных зон забаронена (пры парушэнні – штраф да 50 базавых велічынь);
– не псуйце жывы наглебны покрыў, напрыклад, пратэктарамі шын (штраф да 20 базавых велічынь);
– не распальвайце вогнішчы ў забароненых месцах, разводзьце іх па правілах, а лепш скарыстайцеся мангалам (пры парушэнні – штраф да 30 базавых велічынь);
– не сячыце і не знішчайце расліннасць, прывозьце дровы і вугаль з сабою (штраф да 300 базавых велічынь);
– не наносьце шкоду жывёлам і раслінам і не забірайце жывёл з сабой (штраф да 500 базавых велічынь);
– не кранайце мурашнікі, гнёзды, норы і іншае жытло дзікіх жывёл (штраф да 500 базавых велічынь);
– прыбірайце за сабой смецце (штраф да1000 базавых велічынь).

Ігар ЗЯНКЕВІЧ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о