Пасля абмеркавання тэмы адзінага дня інфармавання, адбыўся адкрыты дыялог Памочніка Прэзідэнта з працоўным калектывам Петрыкаўскага рудаўпраўлення, у час якога кожны жадаючы змог задаць хвалюючыя пытанні
Юрый Мікалаевіч праінфармаваў прысутных, што Прэзідэнтам узгоднена працэдура вываду земляў з сельгасугоддзяў і ўжо сёлета пачнецца будаўніцтва спартыўнага комплекса.
Сярод пытанняў, агучаных у час сустрэчы — адсутнасць транспартнага чыгуначнага злучэнне раённага цэнтра (станцыя Муляраўка) з Мінскам, абсталяваных прыпыначных пунктаў у мікрараёне Дружба, рэжым работы ў летні перыяд паромнай пераправы праз раку Прыпяць у накірунку вёскі Вялаўск аўтадарогі Петрыкаў-Мазыр, недахопы ў рабоце службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работа гарадскога транспарту ў горадзе Мазыры і іншыя.
Што да чыгуначнага злучэння, то тэма гэта ўжо прапрацоўваецца кіраўніцтвам раёна і парламентарыем Святланай Сянько. У перспектыве на бліжэйшую пяцігодку разглядаецца пытанне запуску чыгуначнага электратранспарту
Оставить комментарий