Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл РУСЫ пра ўрачыстае адкрыццё новага Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску.

Сенатар упэўнены: адкрыццё Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску – падзея, безумоўна, знакавая для беларускага спорту і краіны ў цэлым.
– Гэты праект сімвалізуе не толькі ўмацаванне спартыўнай інфраструктуры, але і плённае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Таму, і я ў гэтым глыбока перакананы, адкрыццё Нацыянальнага футбольнага стадыёна – гэта інвестыцыя ў будучыню беларускага футбола і яркі прыклад паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва, – адзначыў Міхаіл Іванавіч у размове нашаму карэспандэнту.
Новы стадыён, па меркаванні сенатара, стане цэнтрам прыцягнення для аматараў футбола: як прафесійных спартсменаў, так і заўзятараў гэтага відовішчнага віду спорту, а таксама прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, якіх з кожным годам, дзякуючы мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы, становіцца ўсё болей.

Запісала Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о