У канцы мінулага тыдня прайшоў раённы конкурс “Містар-Х” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Петрыкаўшчыны, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства стала сапраўдным святам крэатыўнасці і таленту. У конкурсе прынялі ўдзел дзевяць юнакоў з устаноў адукацыі раёна: гарадскіх, Бабуніцкай, Брынёўскай, Курыціцкай, Пціцкай, Капцэвіцкай, Галубіцкай школ. Да падрыхтоўкі хлопцы падышлі вельмі адказна, праявілі сябе і паказалі свае станоўчыя якасці з усіх бакоў.
Удзельнікі прадэманстравалі свае таленты ў некалькіх намінацыях, сярод якіх: “Дазвольце прадставіцца”, “Прафесія маёй мары”, “Здзіві мяне”, “Стылягі”.
Пасля завяршэння ўсіх конкурсных этапаў журы выбрала пераможца.
Хваляванне панавала ў зале, заўзятары не змаўкалі, і вось надышоў момант ісціны. Інтрыга раскрыта, пад бурныя апладысменты залы перамогу ў конкурсе атрымаў Мікіта Чыркун, навучэнец 11 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Петрыкава”. Хлопец пакарыў сэрцы журы і гледачоў не толькі сваёй харызмай і абаяннем, але і бліскучым выступленнем.
Гэта падзея стварае ўнікальную атмасферу згуртаванасці і сяброўства сярод удзельнікаў і заўзятараў, натхняючы іх на новыя здзяйсненні. Хочацца адзначыць, што конкурс прайшоў на высокім узроўні, у сяброўскай атмасферы. Гледачы і ўдзельнікі падтрымлівалі адзін аднаго. З нецярпеннем чакаем наступнага года, каб зноў стаць сведкамі гэтага цудоўнага свята маладосці і таленту!

Марыя Тамко,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о