Ад тэорыі да фактаў

0
336

Не мала аглядаў знешнеэканамічнага медыйнага поля мы прысвячалі буйнеючай ролі БРІКС. На гэта ўказвалі і ўскосныя палітычныя сігналы краін ЕС, і тэарэтычныя высновы. І вось надышоў час фактаў – садружнасць БРІКС пераўзышла ў 2023 годзе краіны “Вялікай сямёркі” па ўдзельнай вазе УВП, павысіўшы сваю долю ў сусветнай эканоміцы з 31-го да 35 % – цытуе кіраўніка Банка Расіі Эльвіру Набіўліну РІА “Навіны”.

Нават не з’яўляючыся дасведчанай асобай у галіне сусветнай эканомікі, можна ўпэўнена зрабіць высновы, што ў далейшым доля ВВП краін БРІКС узрасце яшчэ больш адчувальна. І прагноз гэты тычыцца дакладнага тэрміну – бягучага года. Менавіта з 1 студзеня 2024 года пачалося паўнавартаснае членства новых краін-удзельніц аб’яднання – да садружнасці далучыліся Егіпет, Іран, Эфіопія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Саудаўская Аравія.

Такі ж прагноз можна зрабіць і на бліжэйшыя некалькі гадоў, бо спіс кандыдатаў на ўступленне ў БРІКС налічвае амаль два дзясяткі краін, сярод якіх і Беларусь. Такім чынам мы назіраем працэс перафармаціравання сусветнай эканомікі і адыход ад традыцыйнай, кажучы шчыра, састарэлай мадэлі эканамічных адносін, калі краіны, што развіваюцца, служылі рынкамі сыравіны, а высокатэхналагічныя вытворчасці былі сканцэнтраваны ці кантраляваліся выключна краінамі так званага залатога мільярда.
Урэшце, прагноз для краін захаду застаецца песімістычным. І справа тут не ў лічбах удзельнай вагі УВП, а ў пазіцыях, якія будуць саступацца мацнеючым, больш эфектыўным і танным вытворчым сілам. У бліжэйшай перспектыве ўжо менавіта краіны, аб’яднаныя ў магутны эканамічны саюз, будуць дыктаваць умовы рынку, бо ўжо ствараюць у сваіх межах поўны, замкнёны цыкл вытворчасці. Усё неабходнае для гэтага ёсць: тэхналогіі Расіі і Кітая, буйны рынак спецыялістаў Індыі і Бразіліі, вытворчыя магутнасці, зручна размеркаваныя па чатырох частках свету.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о