На мінулым тыдні прайшло выніковае лістападаўскае пасяджэнне выканкама, у якім прыняў удзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання па Гомельскай вобласці, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы.
На разгляд і абмеркаванне былі вынесены наступныя пытанні: аб ходзе выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна; аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і арганізацыі дзейнасці службы “адно акно” Петрыкаўскага райвыканкама; аб кадравым забеспячэнні і ходзе выканання рашэння Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 14 лістапада 2022 года №1643 “Аб дадатковых мерах па кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый”.
Па пытанні прыманых дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобрана-дзейных сем’ях на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна праінфармавала прысутных намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька. Дакладчык падрабязна спынілася на праведзенай рабоце ўсімі суб’ектамі прафілактыкі па раннім выяўленні дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Так, па стане на 1 кастрычніка ў раёне пражывае 91 непаўналетні з 36 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З пачатку бягучага года з уліку знята 87 непаўналетніх з 36 сем’яў, з іх па нармалізацыі абстаноўкі ў сям’і – 55 непаўналетніх з 21 сям’і. У выпадку, калі сітуацыя ў сям’і СНС не змяняецца да лепшага, дзеці рашэннем камісіі па справах непаўналетніх прызнаюцца маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. У цяперашні час работа працягваецца з 14 непаўналетнімі з 5 сем’яў. Закранула выступоўца і тэму кампенсацыі абавязанымі асобамі выдаткаў на ўтрыманне дзяцей. За 2024 год налічаная сума, выдаткаваная дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, кампенсавана ў раёне на 70,26%, пры сярэднеабласным паказчыку – 65,75%. Міхаіл Русы звярнуў увагу на неабходнасць павелічэння бацькоўскай адказнасці за ўтрыманне дзяцей дзяржавай і павелічэнне працэнта кампенсацыі выдаткаў. Па інфармацыі Наталлі Ходзька, галоўная прычына недапаступлення сродкаў – невысокі памер заработнай платы і нізкая сацыяльная адказнасць бацькоў, якія дапускаюць парушэнні працоўнай дысцыпліны і здзяйсняюць прагулы. У сваю чаргу камісія праводзіць шэраг сустрэч у працоўных калектывах, прафілактычныя міжведамасныя акцыі, накіраваныя на прафілактыку і пераадоленне крызісных сітуацый у сям’і, дні інфармавання.
Дзеці, як неаднаразова падкрэсліваў наш Прэзідэнт, галоўны скарб дзяржавы, таму, як пазначыла Наталля Ходзька, работа па дзяржаўнай абароне непаўналетніх у нядобранадзейных сем’ях на Петрыкаўшчыне будзе працягнута і актывізавана.
Што да работы службы “адно акно”, то, па інфармацыі ўпраўляючага справамі райвыканкама Алены Пастуховай, яна запатрабавана ў насельніцтва раёна. Так, за 9 месяцаў бягучага года агульная колькасць пададзеных заяў у выканкам, а таксама структурныя падраздзяленні і ўпаўнаважаныя арганізацыі склала 10145 заяў супраць 8454 у мінулым годзе. Непасрэдна ў “адно акно” пададзена 2511 заяў (у 2023 годзе – 2007). Колькасць прынятых заяў узрасла на 1691 і 504 адпаведна ў параўнанні з мінулагоднім паказчыкам. Адзначыла выступоўца і той факт, што па адзіным даведачна-інфармацыйным нумары 142 можна атрымаць кансультатыўную дапамогу па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. У мэтах скарачэння часу чакання ў чарзе, дзейнічае папярэдні запіс на прыём. З ліпеня бягучага года ў службе рэалізаваны “экстэрытарыяльны прынцып” ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур: прыём заяў і выдача рашэнняў ідзе незалежна ад падведамаснасці гэтых працэдур. За справаздачны перыяд прынята 6 заяў ад жыхароў іншых раёнаў і накіравана 1 заява ў іншы раён. Што да найбольш запатрабаваных у насельніцтва адміністрацыйных працэдур, то гэта пытанні архітэктуры і будаўніцтва і адукацыі.
Па пытанні кадравага забеспячэння раёна прысутных праінфармавала начальнік арганізацыйна кадравага аддзела Кацярына Бекарэвіч.
Па завяршэнні выканкама Міхаіл Русы абмеркаваў з Аляксандрам Верамеевым ход спраў у сельскагаспадарчай галіне раёна. Гаварылі пра важнасць выканання календара земляробчых работ, тэхналагічныя рэгламенты, новыя тэхналогіі ў раслінаводстве і вартасць старых, традыцыйных. Пра кормавытворчасць, эфектыўнае выкарыстанне культурных пашаў, меліярацыю і ўцягненне ў гаспадарчы абарот вызваленых земляў, пра ролю спецыялістаў, асабліва агранамічнай службы.
Міхаіл Іванавіч адзначыў неблагія перспектывы раёна, зацікаўленасць кіраўніцтва і выразіў упэўненасць, што пры такім гаспадарскім падыходзе вынік абавязкова будзе.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий