Абмеркаваць праблемы і дапамагчы

0
213

Работа дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Сянько ў выбарчай акрузе традыцыйна пазначана правядзеннем шэрагу сустрэч у працоўных калектывах, з моладдзю і навучэнцамі ўстаноў адукацыі, з жыхарамі населеных пунктаў, правядзеннем маніторынгу гандлёвых аб’ектаў.

Абмеркаваць праблемы і дапамагчы

“Сіла краіны – у адзінстве народа”
У межах сустрэч парламентарыя з працоўнымі калектывамі СПТВ №1 лёгкай прамысловасці, Белдзяржстраху, ДРБУ-112, РАНС, дзіцячай школы мастацтваў, што прайшлі пад знакам адзінага дня інфармавання насельніцтва, адбыўся канструктыўны дыялог па актуальных тэмах: “Разам і назаўжды: да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР”, “30 гадоў інстытута прэзідэнцтва – 30 гадоў развіцця”.

Абмеркаваць праблемы і дапамагчы
У сваім выступленні дэпутат дэталёва прааналізавала з гістарычнага пункту гледжання ўсе працэсы, якія адбываліся на еўрапейскім кантыненце пасля Першай сусветнай вайны да 1939 года. Адзначыла, што “для Беларусі і беларускага народа ўз’яднанне – гэта акт гістарычнай справядлівасці, адна з найважнейшых грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, этнанацыянальных і культурных падзей ХХ стагоддзя”.
Парламентарый таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што “адзінства мае вялікае значэнне і для сучаснай Беларусі. Яно азначае згуртаванасць і згоду ўнутры грамадства, з’яўляецца ключавым фактарам для дасягнення ўстойлівага развіцця і вырашэння важных задач. Сучасная Беларусь сутыкаецца з шэрагам выклікаў, якія патрабуюць адзінства і салідарнасці ў грамадстве. Таму беларускі народ сёння адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё суверэннай і квітнеючай краіны”.
У час сустрэчы з выбаршчыкамі, дэпутат азнаёміла прысутных з законапраектамі, якія знахо-дзяцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы сустрэч адказала на пытанні прысутных.

Сустрэча ў фармаце дыялогу
19 верасня на базе філіяла “Брынёўскі СДК” адбылася сустрэча мясцовага насельніцтва з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланай Сянько.
Асноўнай тэмай для абмеркавання стаў Дзень народнага адзінства, які прайшоў 17 верасня. Святлана Уладзіміраўна расказала жахарам вёскі пра значнасць свята для людзей і краіны ў цэлым. Дэпутат нагадала і гісторыю, з якой пачалося адзначэнне гэтай важнай даты.
Была абмеркавана тэма 30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва. Святлана Уладзіміраўна расказала пра ролю Прэзідэнта нашай краіны ў гісторыі і сучаснасці Беларусі. Увага была нададзена значным момантам у гісторыі інстытута.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер таксама павіншаваў жыхароў вёскі Брынёў з Днём народнага адзінства і на прыкладзе ўласнага жыцця расказаў, якія важныя змены адбыліся ў развіцці Рэспублікі Беларусь пасля 1994, калі да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля выступлення Святланы Сянько і Віталія Пілера мясцовыя жыхары задалі хвалюючыя пытанні, якія тычыліся рамонту дарог на асобных вуліцах і новай дзіцячай пляцоўкі, у якой мае патрэбу дзіцячы садок.
Усе агучаныя пытанні будуць дэталёва прааналізаваны і адпрацаваны з адказнымі службамі.

“Культурны код” нашай краіны
У кінатэатры “Беларусь” райцэнтра адбылася сустрэча дэпутата з навучэнцамі гімназіі і сумесны прагляд прэм’еры мастацка-дакументальнага фільма, створанага Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”, “Культурны код”.
Перад праглядам кінастужкі Святлана Сянько выступіла перад гледачамі. Дэпутат звярнула ўвагу моладзі на тое, што “дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. У іх закладзена гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасоблена ідэя нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці краіны”.
Па меркаванні моладзі, фільм з’яўляецца яркім прыкладам таго, як дакументальнае кіно можа быць пададзена цікава. “Культурны код” дае магчымасць больш даведацца пра спадчыну нашай краіны, раскрыць значнасць дзяржаўных сімвалаў і сутнасць культурнага кода беларусаў.

Да асартыменту і якасці тавараў пытанняў няма

Абмеркаваць праблемы і дапамагчы

У межах маніторынгу сацыяльна значымых гандлёвых аб’ектаў былі наведаны цэнтральная аптэка Гомельскага УП “Фармацыя” і крама “ПраЗапас”. Асаблівая ўвага была нададзена асартыменту і коштам на прадукты першай неабходнасці і лекавыя прэпараты.
Пры наведванні крамы “ПраЗапас”Святлана Уладзіміраўна пацікавілася ў пакупнікоў ці задаволены яны асартыментам і якасцю тавараў. Жанчына прадуктовага магазіна адзначыла шырокі выбар тавараў айчыннай вытворчасці, даступныя цэны, ветлівае стаўленне прадаўцоў.

Абмеркаваць праблемы і дапамагчы
Як пазначыла Святлана Сянько, задача дэпутацкага маніторынгу заключаецца ў тым, каб своечасова ўбачыць і не дапусціць неабгрунтаванага росту коштаў.

Галіна КАЗАК.
Анастасія ФЕЛЬКІНА.
Фота аўтараў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о