На падставе артыкулаў 14 і 15 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” № 1914-ХІІ ад 5 лістапада 1992 года, з мэтай якаснага і арганізаванага правядзення прыпіскі грамадзян да прызыўнога ўчастку Петрыкаўскага раёна, раённы выканаўчы камітэт даводзіць да ведама наступнае рашэнне.
Правесці прыпіску грамадзян мужчынскага полу 2008 года нараджэння, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія раней па розных прычынах не прайшлі прыпіску да прызыўнога ўчастку ваеннага камісарыята Петрыкаўскага раёна. Пазначанай катэгорыі грамадзян неабходна з’явіцца ў ваенны камісарыят ва ўстаноўленыя час і месца па позве ваеннага камісарыята і прад’явіць указаныя ў позве дакументы.
Грамадзянам, што не атрымалі асабістыя позвы для праходжання прыпіскі да прызыўнога ўчастку, неабходна з’явіцца ў ваенны камісарыят Петрыкаўскага раёна па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранка, 1, у перыяд з 13 па 24 студзеня 2025 года і мець пры сабе дакументы, што сведчаць асобу.
Галіна КАЗАК,
па матэрыялах райвыканкама.
Оставить комментарий