Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах

0
457

Адзіны дзень інфармавання на тэму «Абарончая моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах» прайшоў сёння ў аграгарадку Чалюшчавічы з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Верамеева.

У сваім выступленні галоўны ідэолаг раёна Святлана Блінец адзначыла значнасць ваенных сіл у выбудоўванні сучасных міждзяржаўных адносін. Напружанасць каля межаў міралюбівай Беларусі не спадае. Асаблівая роля ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі і стратэгічным стрымліванні адведзена беларускаму войску — кампактнаму, мабільнаму, тэхнічна абсталяванаму гаранту міру на нашай зямлі.

Пільная ўвага, як дадаў кіраўнік раёна, надаецца павышэнню боегатоўнасці арміі, удасканаленню тэхнічнага абсталявання, прафесійнай падрыхтоўцы на ваенных факультэтах, а таксама выхаванню падрастаючых пакаленняў на ідэях патрыятызму і доблесці. Пакуль у розных краінах зносяць помнікі савецкім воінам, у нашай краіне шануюць гісторыю Вялікай Перамогі, каб не дапусціць яе перапісвання.

Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах

У працяг тэмы адзінага дня інфармавання перад удзельнікамі сустрэчы выступілі члены інфармацыйнай групы старшыні райвыканкама.

Так, начальнік РАУС распавёў жыхарам аграгарадка пра стан крымінагеннай абстаноўкі ў раёне і сельсавеце, перасцярог землякоў ад магчымасці стаць ахвярай кіберзлачынцаў.

Начальнік РАНС пазнаёміў з сумнай статыстыкай пажараў у краіне, вобласці і раёне, нагадаў правілы бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд, параіў у абавязковым парадку ўсталяваць у домаўладаннях АПА.

Галоўны ўрач ЦРБ прызваў удзельнікаў сустрэчы клапаціцца пра ўласнае здароўе, у абавязковым парадку штогод праходзіць планавую дыспансерызацыю. Праінфармаваў пра новае абсталяванне, якое набыта ЦРБ пры садзеянні старшыні райвыканкама і спонсарскай дапамозе ААТ «Беларуськалій» у мінулым годзе.

Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах Абарончая моц і патрыятызм: Адзіны дзень інфармавання ў Чалюшчавічах

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о