З 1 кастрычніка гэтага года рэгістрацыя фізічных асоб у якасці рамеснікаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з новым пералікам відаў рамеснай дзейнасці, вызначаным Саветам Міністраў. У пералік увайшлі аўтэнтычныя, самабытныя рамёствы – такія, як выраб нацыянальных музычных інструментаў, вырабаў самаробнай тканіны, пражы, кавальская справа і іншыя. Тыя віды дзейнасці, што не трапілі ў пералік (напрыклад, выраб вясельных аксесуараў, свечак, мыла), фізічная асоба будзе мець магчымасць ажыццяўляць у якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці з выплатай падатку на прафесійны даход.
Як і раней, фізічная асоба можа займацца рамеснай дзейнасцю з выплатай збору толькі пры наяўнасці адпаведнага рашэння мясцовага органа ўлады. Пры яго адсутнасці рамеснік абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход.
Рашэнні, якія былі прыняты да 1 кастрычніка гэтага года, будуць дзейнічаць да вызначанага ў іх тэрміну, але не пазней за 31 снежня гэтага года. Гэта значыць, што да канца бягучага года ўсе рамеснікі-плацельшчыкі збору павінны прайсці перарэгістрацыю ў адпаведнасці з новым пералікам.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інспекцыі МПЗ па Калінкавіцкім раёне па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына 17А, кабінет № 3, ці па нумары тэлефона 2-70-73.

Марына АСТАШОВА,
начальнік упраўлення
па рабоце з плацельшчыкамі
па Петрыкаўскім раёне.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о