ПАСПЕЙЦЕ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ!
ДА 22 СНЕЖНЯ ДА 17:00 І АБАВЯЗКОВА ПАДЗЯЛІЦЦА ГЭТЫМ ПАСТОМ НА СВАЁЙ СТАРОНЦЫ!
Дарагія сябры, у адыходзячым годзе мы шмат пісалі і гаварылі пра сямейныя каштоўнасці, пра тое, як зберагчы праз дзесяцігоддзі цёплыя сямейныя адносіны. Таму сёлета нашыя традыцыйныя рэдакцыйныя навагоднія конкурсы мы прысвячаем тэме сям’і. Сямейныя фатаграфіі ёсць у кожным доме, у тым ліку і навагоднія. Падзяліцеся імі з намі, упрыгожце нашу пераднавагоднюю стужку навін у сацсетках момантамі вашага сямейнага шчасця.
КАБ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У КОНКУРСЕ, АБАВЯЗКОВА ПАДПІШЫСЯ НА НАШУ СТАРОНКУ!
Такім чынам, НАМІНАЦЫІ: (Уважліва чытайце ўмовы!)
«РЭТРА ФОТАЗДЫМКІ»
Фатаграфіі павінны быць зроблены не пазней за 2010 год. На здымку можа быць неабмежаваная колькасць членаў вашай сям’і, уключаючы бабуль і дзядуль, прабабуль і прадзедаў. Галоўная ўмова — навагодняя атмасфера.
А яшчэ: абавязкова раскажыце гісторыю гэтай фатаграфіі: растлумачце, хто на здымку, пазначце прозвішча вашай сям’і, калі (хаця б прыкладна) і дзе было зроблена гэтае фота, чаму яно вам дорага.
#Рэтрафатаграфія
«ГАТУЕМ УСЁЙ СЯМ’ЁЙ»
На фота ў гэтай намінацыі павінна быць выява ўсіх членаў сям’і ў працэсе гатавання любой навагодняй стравы – кожны павінен быць пры справе.
#ГатуемУсёйСям’ёй
«Прыбіраем ЁЛКУ»
Адно з самых чароўных і казачных імгненняў напярэдадні Новага года — упрыгожанне ёлкі. Удзел у нашым фотаконкурсе — выдатная нагода завесці такую сямейную традыцыю і зрабіць фота ўсёй сям’і для «Навагодняга сямейнага фотаальбома».
#ПрыбіраемЁлку
«СЯМЕЙНЫ МАСКАРАД»
Мілыя піжамы або касцюмы персанажаў адной казкі, а можа быць яркія венецыянскія маскі або атрыбуты гаспадыні новага года — зялёнай драўлянай Змеі — вы можаце надзець усё, што захочаце, абы гэта адлюстроўвала дух вясёлага, сямейнага свята — Новага года.
#СямейныМаскарад
Важна: прымаецца адно фота на адну ці кожную з намінацый з указаннем прозвішча ўдзельніка, кантактнага тэлефона і назвы намінацыі (максімальна 4 фота (па колькасці намінацый).
Фотаработы чакаем ДА 17:00 22 снежня. Для ўдзелу неабходна адправіць фатаграфію ці фатаграфіі (максімум 5 штук) на электронную пошту рэдакцыі газеты: info@petrikov.by або ў асабістыя паведамленні суполак газеты “Петрыкаўскія навіны” ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте
ПАВЕДАМЛЕННЕ адпраўляйце ТОЛЬКІ АДНЫМ СА СПОСАБАЎ! НЕ Трэба дасылаць фота Адначасова ва ўсе нашы супольнасці і на пошту. Гэта ўскладняе працу))
Пераможца ў кожнай намінацыі будзе абраны толькі адзіным шляхам галасавання членаў журы конкурсу, які складаецца з супрацоўнікаў рэдакцыі газеты
Усе фотаработы, якія адпавядаюць умовам конкурсу, будуць апублікаваны на старонках сацыяльных сетак раёнкі.
Імёны пераможцаў аб’явім 25 снежня ў афіцыйнай групе “Петрыкаўскіх навін” у ВК.
Фатаграфіі-пераможцы таксама будуць апублікаваныя ў навагоднім нумары газеты “Петрыкаўскія навіны” 1 студзеня.
Аб даце і часе ўзнагароджання аб’явім дадаткова.
Оставить комментарий