Ступень гатоўнасці да навігацыі снядзінскага парома, які сёлета быў пастаўлены на рамонт, вывучалі на тэрыторыі рамонтна-эксплуатацыйнага ўчастка Рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях».

Па інфармацыі начальніка ўчастка Ігара Пархоменкі, работы вядуцца згодна распрацаванага графіка. Сцюдзёнае марознае надвор’е ўнесла некаторыя карэктывы, аднак да замаразкаў суднарамонтнікі ішлі з апярэджаннем графіка, ды і цяпер ужо працуюць па суботах, каб заяўлены да рамонту на прадпрыемстве рачны флот своечасова трапіў да ўласнікаў. Таму для хвалявання няма прычын — да канца сакавіка паром будзе адрамантаваны.

— Пачатак навігацыі, такім чынам, цалкам залежыць ад умоў надвор’я. Службы з пастаўленымі задачамі справіліся, спадзяемся цяпер толькі на цёплае надвор’е, якое з улікам адсутнасці паводкі, зробіць навігацыю сёлета як ніколі ранняй, — пазначыў у час размовы нашаму карэспандэнту намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр.

Аб гатоўнасці снядзінскага парома да навігацыі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о