У артыкуле гаворка пойдзе пра вузкі погляд асобных кіраўнікоў на крытычныя матэрыялы, апублікаваныя ў раёнцы.
Дзіўна тое, што станоўчы адказ на ўзнятую ў артыкуле “Тут быў Свят” праблему мы атрымалі даволі аператыўна. Аднак, на жаль, толькі на пазначаную ў матэрыяле праблему. А тое, што аб’ект чакае навядзення парадку ў больш шырокім маштабе – так і засталося па-за радком. І нашага артыкула, і пісьма-справаздачы адказных за ўхіленне выяўленых недахопаў. Таму – спроба нумар два.
Уваход на “закансерваваную” па ўсіх правілах каналізацыйна-помпавую станцыю не абмежаваны: агароджа і замок на ланцужку маецца, аднак па прамым прызначэнні не выкарыстоўваюцца, а значыць аб’ект па-ранейшаму тоіць патэнцыйную пагрозу, у сілу аварыйнага стану, для “выпадковых наведвальнікаў”. І яшчэ адзін факт, што патрабуе ўхілення – на даху згаданага аб’екта вырас сапраўдны бярозавы гай. Арыгінальна, канешне, аднак не зусім нармальна. Упэўнены, ухіленне пазначаных недахопаў не зойме шмат часу.
А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий