А пень і цяпер там

0
245

У непасрэдным суседстве з кіёскам “Белсаюздруку” не першы месяц назіраем рэшткі пня, які застаўся пасля выдалення пашкоджанага ліпеньскай стыхіяй дрэва.
Спачатку думалася: неадкладных пытанняў хапае, прыйдзе чарга – камунальнікі зробяць усё як след. Аднак, час ідзе, а нічога не мяняецца. І гэта пры тым, што пень рэальна перашкаджае землякам, якія набываюць тавары ў кіёску і шпацыруюць па тратуары да гарадской плошчы. Госці райцэнтра ў непаразуменні акідваюць яго вокам і пакідаюць непрыемныя каментарыі. І толькі адказныя службы пры гэтым не звяртаюць на пень ніякай увагі.
Вельмі не хочацца, каб па падобных фактах госці райцэнтра давалі ацэнку нам, яго гаспадарам, а абыякавасць і безгаспадарлівасць станавіліся візітоўкай нашага горада.
Упэўнены, што ў бліжэйшы час у адказных службаў нарэшце дойдуць рукі да пня.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о