
Галоўнай тэмай сустрэчы стала : “Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны”.
Маладзёжны лідар вобласці падрабязна спыніўся на ключавых вехах развіцця айчыннага аграпрамысловага комплексу, падкрэсліўшы яго стратэгічнае значэнне для Беларусі.

– Сельская гаспадарка для нашай краіны – не проста галіна эканомікі, а надзейны шчыт і аснова нашай незалежнасці . Гэтая шматфункцыянальная сфера ўплывае на развіццё харчовай прамысловасці, гандлю і навукі. Вынікі ўборачнай кампаніі 2026 года – яскравае таму пацвярджэнне, – адзначыў спікер, падкрэсліўшы, што паспяховае завяршэнне сельскагаспадарчых работ з’яўляецца прамым сведчаннем эфектыўнасці і ўстойлівасці беларускага АПК.

Падчас сустрэчы Ігар Віктаравіч таксама нагадаў прысутным аб важнай палітычнай падзеі, якая чакае краіну сёлета – трэцім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу. Спікер падкрэсліў значнасць гэтага органа для Беларусі, адзначыўшы яго ролю ў фарміраванні стратэгічных напрамкаў развіцця дзяржавы.

– УНС – гэта не проста форум, а інстытут, які фарміруе стратэгічныя вектары развіцця краіны. На такіх пасяджэннях народ Беларусі вызначае ключавыя прыярытэты – зацвярджаюцца праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, абмяркоўваюцца асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, вырашаюцца пытанні, якія задаюць тон працы дзяржавы на гады наперад. Пры гэтым Нацыянальны Сход не падмяняе іншыя органы ўлады, а працуе ў сістэме, забяспечваючы кансалідацыю намаганняў народа і інстытутаў дзяржавы для вырашэння прынцыповых задач, – адзначыў першы сакратар.







