Фото из открытых источников для иллюстрации

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
На супрацоўнікаў аховы ўскладзена выкананне адной з самых важных і неабходных для грамадзян функцый: абарона жыцця і здароўя, забеспячэнне захаванасці іх маёмасці.
Увасабляючы справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, супрацоўнікі Дэпартамента дэманструюць узоры трываласці, моцы духу, мужнасці і самаадданасці, вернасці абавязку і прысязе, праяўляюць адвагу і прафесіяналізм не толькі пры нясенні службы па ахове аб’ектаў розных формаў уласнасці, але і пры затрыманні злачынцаў.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам службы аховы, якія сваім прыкладам натхняюць новае пакаленне на захаванне і працяг лепшых традыцый.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і дабра, далейшых поспехаў у службе на карысць нашага народа і Айчыны!
 
Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные