Паважаныя мужчыны, дарагія бацькі і дзядулі Петрыкаўшчыны!
Віншуем з Днём бацькі!
Cёння значэнне бацькоўства набывае новае гучанне, напаўняецца глыбінным cэнсам, які выходзіць далёка за межы cтварэння матэрыяльных выгод і главенcтва ў cям‘і. Cучасны тата – гэта не толькі карміцель і абаронца, але і адказны тата, які выхоўвае дзяцей у атмаcферы клопату, любові і павагі, з‘яўляецца для іх узорам і прыкладам, апорай у жыцці. Менавіта вы фарміруеце ў дзіцяці такія якасці, як мужнасць і дысцыплінаванасць, пачуццё грамадзянскасці і патрыятызму, вучыце пераадольваць цяжкасці, дабівацца пастаўленай мэты.
Жадаем вам быць мудрымі настаўнікамі, прыкладам для пераймання і лепшымі сябрамі сваім дзецям, надзейнай апорай і абаронцамі родных.
Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі.
Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў




