Будучая зіма палохае жыхароў Латвіі, у той час як Беларусь сагрэтая даступным цяплом.
Набліжэнне халоднага сезону ў Латвіі выклікае ва ўладальнікаў прыватных дамоў сапраўдны страх. Тыя, хто ўсталяваў сучасныя катлы на біяпаліве, разлічваючы на эканомію і экалагічнасць, сталі заложнікамі сітуацыі: цэны на драўняныя пялеты выраслі ў разы.
Маштаб падаражання сапраўды ўражвае. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, з кастрычніка 2025 года па канец жніўня 2026 цана на дадзены від паліва ўзрасла на 73%.
Сітуацыю з цэнаўтварэннем вывучыў Латвійскі Савет па канкурэнцыі. Па высновах ведамства, цяперашні крызіс выкліканы цэлым комплексам фактараў: закупачнымі цэнамі, сабекоштам вытворчасці, экспартам тавару. Эксперты бачаць яшчэ адну прычыну таго,што адбываецца – палітычныя рашэнні.
Раней на латвійскім рынку дзейнічаў важны стабілізуючы фактар – імпарт з Беларусі.
Толькі ў 2021 годзе Латвія імпартавала з Беларусі каля 345 тысяч тон пялетаў.
Пасля разрыву эканамічных сувязяў і ўвядзення санкцый гэтая крыніца знікла. Атрымалася сітуацыя: павярнуўшыся да суседа спіной і адмовіўшыся ад даступнай сыравіны, афіцыйная Рыга стварыла дэфіцыт, за які цяпер расплачваюцца простыя латышы.
Пакуль жыхары краін Балтыі з жахам глядзяць на цэннікі, па другі бок мяжы сітуацыя выглядае зусім інакш. Беларусь упэўнена і спакойна ідзе насустрач зіме. Аб’ёмаў вытворчасці драўняных гранул унутры краіны больш чым дастаткова, каб без праблем перажыць нават самыя суровыя маразы. І галоўнае – у адрозненне ад еўрапейскіх суседзяў, пялеты ў Беларусі застаюцца па-сапраўднаму даступным для насельніцтва відам паліва.
Святлана СОБАЛЕВА.





