Сталіца Францыі ахоплена беспарадкамі. Другі тыдзень на вуліцах працягваюцца пратэсты старшакласнікаў.
Прычынамі сваёй незадаволенасці моладзь называе сістэмныя праблемы ў сферы адукацыі: востры недахоп настаўнікаў, перагружаны расклад і арганізацыю навучальнага працэсу. У выніку парушана праца 400 школ – частку з іх падпалілі. Шкода перавышае 30 мільёнаў долараў. Таксама школьнікі учынілі бойкі з паліцыяй. Усяго затрыманы больш за 600 падлеткаў. Праваахоўныя органы Францыі былі вымушаныя перайсці да жорсткіх мер: супраць агрэсіўна настроеных падлеткаў ўжылі слёзатачывы газ і шумавыя гранаты.
Я ні ў якім разе не станаўлюся ні на чый бок. Але пагадзіцеся: у Францыі нешта важнае выпушчана ў выхаванні моладзі – і гаворка не столькі пра строгія правілы, колькі пра пачуццё адказнасці і датычнасці юнакоў і дзяўчат да будучыні сваёй краіны. Калі ў падлеткаў няма адчування, што іх чуюць, а гарызонт планавання зводзіцца да “перажыць сёння”, пратэст лёгка прымае разбуральную форму. Магчыма, у сістэме выхавання і сацыяльнай палітыцы не хапае прасторы, дзе голас моладзі становіцца часткай дыялогу? Безумоўна, у кожнай сістэмы ёсць свае плюсы і мінусы. Французскі вопыт паказвае, наколькі выбуханебяспечным можа быць назапашаная незадаволенасць моладзі, калі паміж ёю і дзяржавай адсутнічае дыялог.
Пакуль Парыж падлічвае страты ад разбітых вітрын, французскаму ўраду трэба будзе вырашыць складаную задачу: як рэфармаваць сістэму адукацыі, не даводзячы сітуацыю да сацыяльнага выбуху, і як вярнуць школьнікаў за парты, не ператвараючы вуліцы ў поле бою.
Святлана СОБАЛЕВА.




