Казка пра “еўрапейскі рай”,або Як хутка растаелітоўская салідарнасць

Яшчэ ўчора суседняя Літва так заўзята выпінала сваю “дэмакратычную гасціннасць”, што ледзь не душыла беларускіх уцекачоў у абдымках.

Але свята еўрапейскай любові аказалася кароткім. Не паспелі некаторыя нашы суайчыннікі як след абжыцца ў Вільнюсе, як высветлілася: карэта ператварылася ў гарбуз, а шчодрыя гаспадары ўсё больш адкрыта паказваюць гасцям на дзверы.


Гісторыя поспеху пачала трэскацца па швах прама на дзяржаўным узроўні – вось вам і “бяспечная гавань”. Толькі ў 2023 годзе 910 грамадзян Беларусі былі афіцыйна прызнаны “пагрозай нацыянальнай бяспецы” Літвы. Камусьці адмовілі ў візах, камусьці – у ВНЖ, а камусьці проста анулявалі ўжо гатовыя дакументы. А пасля таго як літоўцы ўвялі спецыяльнае анкетаванне, у спіс “неўязных”, “пагроза для бяспекі” трапілі ажно 1164 грамадзяніна Беларусі і Расіі.


Каб госці канчаткова зразумелі “намёк”, у жніўні 2025 года ў Вільнюсе пачалі ладзіць ужо адкрытыя мітынгі супраць беларускай дыяспары з простым і зразумелым лозунгам: “З’язджайце з Літвы”.


Аказалася, што славутая еўрапейская дэмакратыя – тавар вельмі выбарчы. Пакуль беларуская дыяспара была зручнай карцінкай для палітычных гульняў супраць Мінска, ёй пляскалі ў далоні. А як толькі спатрэбілася рэальная адказнасць, сур’ёзныя фінансы, гасціннасць раптам скончылася. Зараз тым, хто шукаў “свабоды”, даводзіцца штодня даказваць мясцовым чыноўнікам сваё права проста знаходзіцца поруч.

Напэўна, самы час задумацца: ці варта было мяняць спакойнае жыццё дома на статус “пагрозы бяспецы” ў чужой краіне?

Галіна КАЗАК.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные