На палетках ААТ «Чалюшчавічы» кіпіць работа!

0
1472

У самым разгары-унясенне вадкіх азотных угнаенняў маркі КАС-32.

Гэты важны этап накіраваны на забеспячэнне максімальнай ураджайнасці азімых збожжавых.

На палетках сельгаспрадпрыемства адразу кідаецца ў вочы новы апырсквальнік «Туман-3», які дэманструе высокую эфектыўнасць і дакладнасць у працы.

Сучасная тэхніка дазваляе праводзіць апрацоўку хутка і якасна, мінімізуючы страты угнаенняў і ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

Працэс хімпраполкі азімых збожжавых кантралюе Руслан Зубар. Яго вопыт і прафесіяналізм-залог паспяховага правядзення агратэхнічных мерапрыемстваў падчас вясенне-палявых работ у сельскай гаспадарцы.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные