Дзякуючы вашай зладжанай працы выконваюцца самыя розныя задачы ў сферы ўдасканалення зямельных адносін, абароны і бяспекі, інвентарызацыі і ацэнкі нерухомасці, стварэння спрыяльнага экалагічнага асяроддзя і фарміравання рацыянальнай сістэмы выкарыстання зямель у нашай краіне. Адказнасць, прафесіяналізм, любоў да роднай зямлі спецыялістаў галіны з’яўляюцца гарантам захавання нацыянальных рэсурсаў.
Жадаем поспехаў у працоўнай дзейнасці, запатрабаванасці, удачы ў ажыццяўленні планаў! Добрага здароўя, міру і дабрабыту!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў