Юныя знаўцы бяспекі: у Петрыкаве вызначылі лепшых удзельнікаў конкурсу “Школа бяспекі”

0
823

         У Петрыкаве прайшоў раенны этап конкурсу “Школа бяспекі”, арганізаваны раенным аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам адукацыі. Свае веды і спрыт дэманстравалі вучні школ Петрыкаўскага раена.

         Спаборніцтвы праходзілі ў некалькі этапаў, і кожны з іх патрабаваў максімальнай канцэнтрацыі. Першым выпрабаваннем стала тэсціраванне. Арганізатары прапанавалі пытанні па асновах бяспекі, і ўдзельнікам трэба было не проста ўспомніць правільны адказ, але і зрабіць гэьа хутчэй за сапернікаў.

Але самым цікавым і творчым стаў конкурс “Я раскажу Вам”. Тут вучні спрабавалі данесуі правілы бяспекі праз мастацкае слова, тэатральныя мініяцюры і нават уласныя вершы. Журы адзначыла, што з кожным годам узровень падрыхтоўкі становіцца вышэй, а тэмы выступаў – глыбей і актуальней.

  Фінал жа ператварыўся ў сапраўдную інтэлектуальную дуэль. Конкурс праходзіў па прынцыпе вядомай гульні “Свая гульня”: перад удзельнікамі было табло з пытаннямі рознага кошту. Чым складаней пытанне – тым больш балаў можна было атрымаць, але і рызыка страціць іх таксама расла. Школьнікі імкнуліся апярэдзіць адзін аднаго. Гэты этап запаліў сапраўдныя эмоцыі ў зале – заўзятары перажывалі за кожны адказ.

        Па выніках усіх выпрабаванняў журы вызначыла пераможцаў. Цяпер ім трэбы будзе абараняць гонар Петрыкаўскага раена на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі”.

 

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные