Прыпынак чакае добраўпарадкавання

0
706

Аўтобусны прыпынак – месца, якое патрабуе не менш пільнай увагі дарожнікаў, чым стан вулічна-дарожнай сеткі. Асабліва ў сельскай мясцовасці.

У нашых вёсках прыпыначны пункт даволі часта не толькі адпраўная кропка паездкі чалавека ў райцэнтр ці суседні населены пункт, а і месца сустрэчы землякоў, абмеркавання надзённых пытанняў. А каб чакаць аўтобус, маршрутку ці тую ж аўталаўку было камфортна – не дзьмула ў спіну і не капала на галаву – утрымліваць гэтыя аб’екты дарожнай інфраструктуры неабходна ў належным стане.
На жаль, не ўсе аўтобусныя прыпынкі Петрыкаўшчыны адпавядаюць існуючым нарматывам. Так, прыпынак у вёсцы Вялікія Сялюцічы мае патрэбу ў рамонце: дошкі на падстрэшку даха месцамі неабходна замяніць, лаўку адрамантаваць, а сам прыпынак пафарбаваць. Не варта ігнараваць і тэму добраўпарадкавання прылягаючай тэрыторыі – ачысціць асфальтаваную пляцоўку ад травы і выкасіць пустазельную расліннасць.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные