Петрыкаўшчына: час зялёнага будаўніцтва

0
794

Наведалі цяпліцу ДП «Петрыкаўскі райжылкамгас», дзе пацікавіліся: чым работнікі ўчастка зялёнага будаўніцтва сёлета будуць радаваць і здзіўляць жыхароў і гасцей райцэнтра.

Як пазначыла адказная за ўчастак Валянціна Паўтаран, сёлета гарадскія клумбы ўпрыгожаць як традыцыйныя, так і новыя аднагадовыя і шматгадовыя кветкі. З’явяцца ў горадзе новыя клумбы і кветнікі, зялёныя куточкі з экзатычнымі раслінамі. Адзінае, што непакоіць спецыяліста, як захаваць прыгажосць, створаную намаганнямі сваіх падначаленых, на працягу сезона. Са шкадаваннем даводзіцца канстатаваць, што часам нішчацца ці проста знікаюць з гарадскіх вуліц кветкі, туі… Вось і атрымліваецца, што адныя шчыруюць, а іншыя руйнуюць.

Спадзяемся, што сёлетні год добраўпарадкавання зменіць свядомасць несвядомых і ў нашым агульным доме будуць панаваць парадак і ўтульнасць!

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные