26 верасня ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі

0
449

26 верасня ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі

У мэтах фармавання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, навучання насельніцтва правілам паводзін ва ўмовах пажару, а таксама адпрацоўкі планаў эвакуацыі пры пажары 26 верасня ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі, калі ва ўсіх рэгіёнах вобласці пройдуць тэматычныя масавыя мерапрыемствы.

У кожным працоўным калектыве пройдзе практычная адпрацоўка плана эвакуацыі з давядзеннем інфармацыі пра дзеянні не толькі пры пажары, але ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый. Акрамя таго, з 16 да 18 гадзін на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра “Еўраопт” па вуліцы Бумажкова, 3В адбудзецца маштабнае мерапрыемства. Тут будзе арганізавана работа тэматычных пляцовак па бяспецы з прыцягненнем пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, а таксама тэматычныя пляцоўкі іншых структур.
Інфармацыйныя матэрыялы, як то наглядна-выяўленчая прадукцыя, аўдыё- і відэаролікі па пытаннях адпрацоўкі планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянняў ва ўмовах пазаштатных сітуацый можна знайсці, адсканіраваўшы QR-код.

26 верасня ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі

Сяргей ШАМРА,
інспектар прапаганды РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о