Сёння ў вялікай зале райвыканкама прайшла 19 сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

Галоўнай тэмай парадку дня стала справаздача кіраўніка раёна Аляксандра Верамеева па выніках работы раённага выканаўчага камітэта ў 2025 годзе.

— Мінулы год быў адзначаны многімі знакавымі падзеямі. Сярод іх — выбары Прэзідэнта, падчас якіх жыхары раёна прадэманстравалі годны прыклад згуртаванасці і кансалідацыі і змаглі забяспечыць высокі ўзровень удзелу выбаршчыкаў у галасаванні.

80-годдзе Вялікай Перамогі, адкрыццё двух памятных шыльд, прысвечаных Героям Савецкага саюза; інфармацыйна-памятнай шыльды ў межах рэалізацыі народнага праекта «Салдацкая зорачка»; музейнай экспазіцыі на базе Капаткевіцкай сярэдняй школы ў межах рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы.

Аднак галоўная ўвага надавалася вырашэнню задач, накіраваных на забеспячэнне эканамічнай стабільнасці ва ўсіх галінах, задавальненне сацыяльных патрэб насельніцтва, — пазначыў Аляксандр Верамееў.
Працяг тэмы — на старонках «ПН».







Оставить комментарий