Свята духоўнага ачышчэння

0
576

Вадохрышча Гасподняе – адно з самых вялікіх і любімых праваслаўнымі вернікамі свята, галоўнай традыцыяй якога застаецца чын вадасвяцця.

Кожны год 19 студзеня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з найважнейшых царкоўных свят – Богаяўленне. Біблія абвяшчае, што абрад хрышчэння над Ісусам правёў Іаан Хрысціцель. Падчас абраду на Збавіцеля сышоў Святы Дух у выглядзе голуба, менавіта ў гэты момант нябесны голас абвясціў, што гэты чалавек – Сын Госпада, любімы і адзіны, які нясе свету добрую волю. Гэты дзень зʼяўляецца адной з асноўных па-дзей у хрысціянскай гісторыі.
Свята пачынаецца яшчэ вечарам 18 студзеня, калі ўсе праваслаўныя адзначаюць Вадохрышчанскую куццю, падчас якой, пасля літургіі ў храмах, здзяйсняецца асвячэнне вады. Другі раз вада асвячаецца ў само свята Богаяўлення. У гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх на працягу года. Як кажуць, нават бутэлечкі хопіць, каб потым па кроплі асвячаць ёй усю астатнюю ваду на працягу года. У народзе лічаць, што асвячоная вада лечыць не толькі цела, але і душу. Яе даюць піць хворым, выкарыстоўваюць пры асвячэнні жылля, пры першым купанні нованароджаных. Асвячоная на Богаяўленне вада мае асаблівыя ўласцівасці, яна можа захоўвацца доўгі час, не змяняючы сваёй якасці, не паддаецца гніенню.
Урачыстыя набажэнствы, адбыліся і ў храмах Петрыкаўшчыны. Пасля літургіі і малебна вернікі адправіліся да берагоў Прыпяці. На Петрыкаўшчыне традыцыйныя Купанні прайшлі на гарадскім пляжы №1.
Настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга, протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, прачытаўшы малітву, асвяціў купель, клапатліва падрыхтаваную супрацоўнікамі Петрыкаўскага ТВвод, павіншаваў усіх прысутных каля вады. Айцец Дзмітрый таксама нагадаў, што абрад купання адносіцца да народных, а не царкоўных традыцый. Таму акунацца ў палонку ці не – асабістае рашэнне кожнага праваслаўнага. У царкве падкрэсліваюць, што традыцыя не мае нічога агульнага з таінствамі, і да асвячонай вады ў купелі не трэба ставіцца як да “магічнай крыніцы”, бо хрысціянства зʼяўляецца не зборам рытуалаў, магічных дзеянняў, а зносінамі з Жывым Богам.
Далей настаў час землякоў, для якіх святочная традыцыя акунання ў ледзяную вадохрышчанскую ваду ўжо стала своеасаблівым рытуалам. Дарэчы, такіх было нямала: моладзь і прадстаўнікі старэйшага пакалення, жыхары, якія маюць вопыт у акунанні і тыя, хто робяць гэта ўпершыню.
Многія землякі з задавальненнем прынялі ўдзел у абрадзе, які сімвалізуе ачышчэнне і абнаўленне. Людзі прыходзілі цэлымі семʼямі. Не першы год заўважаю землякоў, якія ла-дзяць сабе вадохрышчанскія купанні.
Сонечны дзень, усмешкі лю-дзей і гарачая гарбата на беразе, нягледзячы на мароз, зрабілі гэты дзень асабліва цёплым і прыемным. Няхай добры настрой і Боская ласка і надалей спадарожнічае ўсім жыхарам Петрыкаўшчыны!

Марыя ТАМКО.

Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння

Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння

Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння

Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння Свята духоўнага ачышчэння

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о