Прыміце шчырыя віншаванні са святам!

0
41

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам!
3 ліпеня сімвалізуе нязломнасць і адзінства духу беларускага народа, нагадвае пра векавую гісторыю нашай дзяржавы, багацце самабытнай культуры і духоўных традыцый, пра гераізм і адданасць нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Подзвіг пакалення пераможцаў падарыў нам самае дарагое, што ёсць у чалавека – жыццё і свабоду. Беларусь сёння – незалежная, міралюбівая, моцная і прыгожая. Якое будзе заўтра – залежыць ад кожнага з нас, ад нашай грамадзянскай адказнасці, бязмернай любві і адданасці сваёй Радзіме.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і новых дасягненняў на карысць краіны і раёна. Няхай гэтае свята нараджае пачуццё гонару за Беларусь, надае сілы і ўмацоўвае наш стваральны настрой! Міру, згоды, адзінства, стабільнасці і працвітання суверэннай Беларусі.

Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о