Паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны!
Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята – сімвал адзінства, мужнасці, велічы і стойкасці нашага народа, пераемнасці пакаленняў, вернасці абавязку. Яно яшчэ раз нагадвае нам пра тое, што лёс Радзімы, яе сучаснае і будучае залежаць ад кожнага з нас. Лічыць сябе незалежным можа толькі той чалавек, які мае магчымасць выкарыстоўваць энергію і талент дзеля працвітання сваёй зямлі. Свой дабрабыт мы ствараем самі, сваімі рукамі, сваёй працай і на сваёй зямлі. І абавязак перад Айчынай мы выканаем з гонарам, гэтак жа, як нашы бацькі і дзяды!
Жадаем усім, каб шчаслівымі былі сем’і. Няхай заўсёды будзе спакой у сэрцах і дабрабыт у дамах, цярпенне і поспех спадарожнічаюць па жыцці, а над нашай роднай Беларуссю будзе чыстае і мірнае неба.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий