19 чэрвеня з 10 да 12 гадзін упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама будзе арганізавана і праведзена “прамая” тэлефонная лінія па пытаннях летняй працоўнай занятасці навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час.
У далейшым “гарачыя” тэлефонныя лініі будуць арганізаваны штотыдзень па аўторках і чацвяргах з 10 да 12 гадзін (з чэрвеня па жнівень бягучага года).
Па нумарах тэлефонаў 5-57-72, 5-37-15 грамадзяне могуць атрымаць кансультацыі па пытаннях працаўладкавання моладзі пры садзейнічанні службы занятасці на часовую або пастаянную работу на заяўленыя наймальнікамі вакансіі ў арганізацыі любых форм уласнасці і іншую цікавячую інфармацыю па пытаннях часовай працоўнай занятасці моладзі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о